Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 сакавіка 2018, 10:50

На арганізацыю Дзён культуры Беларусі за мяжой аб'яўлены конкурс

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на арганізацыю Дзён культуры Беларусі за мяжой і Дзён культуры замежных краін у Беларусі ў 2018 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галіновым ведамстве.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 26 сакавіка. Прыняць удзел у конкурсе могуць выканаўцы з вопытам работы не менш як пяць гадоў у арганізацыі і правядзенні Дзён культуры Беларусі за мяжой і Дзён культуры замежных краін у Беларусі, іншых культурных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню. Да штату выканаўцы таксама выстаўляюць патрабаванні: вопыт у арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню, уключаючы арганізацыю ўдзелу творчай групы мерапрыемстваў, вопыт у правядзенні перагавораў з удзельнікамі мерапрыемстваў, у фарміраванні праграмы знаходжання творчай дэлегацыі ў Беларусі і за мяжой, у складанні каштарыса расходаў на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць дакументы, якія пацвярджаюць права на выкананне работ і аказанне паслуг, наяўнасць кваліфікаванага персаналу і яго вопыту работы ў адпаведнай галіне дзейнасці, тэхнічную аснашчанасць, фінансавыя і іншыя магчымасці, неабходныя для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння. Таксама ўдзельнік абавязаны прыкласці заяву аб адсутнасці запазычанасці па выплаце падаткаў, збораў (пошлін), пратэрмінаванай запазычанасці па бюджэтных пазыках, запазычанасці па плацяжах у бюджэт у сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем раней заключаных дагавораў у адпаведнасці з заканадаўствам краіны, рэзідэнтам якой ён з'яўляецца, на першае чысло месяца, што папярэднічае дню падачы прапановы.

Падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе на арганізацыю Дзён культуры Беларусі за мяжой і Дзён культуры замежных краін у Беларусі размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі