Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 кастрычніка 2016, 16:20

На аднаўленне гістарычных аб'ектаў у Беларусі асвоена больш за Br484 тыс.

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На аднаўленне гістарычных аб'ектаў у Беларусі асвоена больш за Br484 тыс., паведаміла журналістам начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На фінансаванне работ па рэстаўрацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей камунальнай уласнасці за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе выдзелена Br602 307,4, з якіх асвоена Br484 801,2", - сказала яна.

Як адзначыла Наталля Хвір, да гэтага часу Міністэрствам культуры на працягу 2016 года выдадзена 238 дазволаў на правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ. Па закончаных аб'ектах і этапах работ выдадзена 74 заключэнні аб магчымасці прыёмкі аб'ектаў у эксплуатацыю.

Прадстаўнік Мінкультуры таксама адзначыла, што цяпер Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключае 5 552 аб'екты.

З іх у Брэсцкай вобласці знаходзіцца 774 аб'екты, Віцебскай - 949, Гомельскай - 884, Гродзенскай - 713, Мінскай - 675, Магілёўскай - 1080, у горадзе Мінску - 477.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі