Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 жніўня 2018, 14:40

Музычны экскурс "Ад барока да сучаснасці" правядуць 11 жніўня ў Верхнім горадзе

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музыку розных эпох можна пачуць 11 жніўня на тэрыторыі Верхняга горада сталіцы ў праграме "Ад барока да сучаснасці" - пятага канцэрта фестывалю "Класіка ля ратушы з velcom", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Музычнае падарожжа ў гэты вечар ахопіць адразу чатыры стагоддзі, гідам па якіх стане заслужаны калектыў Беларусі "Музычная капэла "Санорус" Мінскай вобласці". Дырыжыраваць будзе таленавіты і харызматычны лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Хумала, а саліраваць у суправаджэнні аркестра - скрыпачка Аксана Герасімёнак, баяніст Андрэй Цалко і вакалістка Вялікага тэатра Беларусі Ірына Кучынская (сапрана).

Змяняць адзін аднаго будуць класіка Вівальдзі і Моцарта, рамантычныя мелодыі Фарэ, Рэспігі і Уільямса, гучанне сучаснасці з яркімі рытмамі і вострымі гармоніямі П'яцалы і Маркеса.

Пачатак выступлення - у 20.30 на пл. Свабоды. Уваход свабодны. А з абеду і да вечара публіка на тэрыторыі Верхняга горада зможа атрымаць асалоду ад выступленняў музыкантаў праекта "Пешаходка".

Праект "Класіка ля ратушы з velcom" Мінгарвыканкам арганізуе чацвёрты раз. У гэтым годзе ён стартаваў 14 ліпеня, і кожную суботу па 25 жніўня публіцы прадстаўляюць сусветныя шэдэўры і кампазітараў, чые імёны ведаюць нават далёкія ад класічнай музыкі людзі. Таксама ў праграму ўключаны творы, якія рэдка выконваюцца. Да завяршэння застаецца тры вечары. Акрамя ўжо названага, 18 жніўня плануецца праграма Minsk festival orchestra, 25 жніўня - "Класіка сустракае рок".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі