Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 красавіка 2019, 16:37

Музей гісторыі ВАВ з 9 мая будзе праводзіць анімацыйную экскурсію "Самалёты ляцяць да партызан"

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрывае 9 мая сезон анімацыйных экскурсій "Самалёты ляцяць да партызан", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

У аснове экскурсіі гісторыя двух прадметаў музейнай экспазіцыі - самалётаў По-2 і Лі-2. Экскурсія ўключае элементы анімацыі, гульні, інтэрактывы і практычныя заданні, што робіць яе захапляльнай і цікавай як для дарослых, так і для дзяцей. Экскурсійны маршрут пачынаецца ў зале музея "Дарога вайны" каля самалёта По-2 і завяршаецца на адкрытай пляцоўцы самалёта Лі-2.

"У час экскурсіі наведвальнікам адкрыецца шмат цікавых фактаў з гісторыі біплана По-2 і ваенна-транспартнага самалёта Лі-2. У прыватнасці, можна будзе даведацца пра значэнне авіяцыі СССР для дзейнасці партызан на тэрыторыі Беларусі ў час акупацыі ў 1941-1944 гадах, праверыць логіку, кемлівасць, лоўкасць і назіральнасць у час гульняў і інтэрактываў, трапіць на тэрыторыю партызанскага аэрадрома і азнаёміцца з жыццём і побытам яго каменданта, навучыцца складваць розныя віды партызанскіх вогнішчаў і пабываць у салоне самалёта Лі-2, дзе можна будзе зрабіць эксклюзіўныя фота на памяць", - расказалі ў музеі.

Анімацыйная экскурсія працягласцю каля 45 мін праводзіцца для груп да 10 чалавек. У канцы ўсіх чакаюць сувеніры ад музея. Плануецца, што яна будзе працаваць да верасня. Запіс на экскурсію 9 мая ўжо адкрыўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі