Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 кастрычніка 2018, 15:42

Міжнародны кангрэс бібліятэкараў пройдзе 18-19 кастрычніка ў Мінску

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. V Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" пройдзе 18-19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У кангрэсе прымуць удзел вядучыя спецыялісты бібліятэк, прадстаўнікі навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі з Азербайджана, Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны.

Галоўная тэма форуму - "Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні". Дэлегаты абмяркуюць праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю бібліятэчных будынкаў, іх архітэктуру, дызайн і арганізацыю прасторы, тэхналогіі забеспячэння бяспекі і воблачных вылічэнняў, прэзентуюць інфармацыйна-пошукавыя сістэмы, прааналізуюць работу электронных бібліятэк і іншых анлайн-рэсурсаў.

На палях кангрэса пройдуць прэзентацыі, майстар-класы і круглыя сталы. У дзень адкрыцця форуму, 18 кастрычніка, адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў ХХVI Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". 19 кастрычніка ўсе жадаючыя змогуць наведаць лекцыю амерыканскага бібліятэкара Чарльза Форэста.

Акрамя таго, у час форуму будзе працаваць выстаўка "Бібліятэкі будучага: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне". На ёй будуць прадстаўлены найноўшыя дасягненні ў сферы інфарматызацыі і тэхнічнага аснашчэння бібліятэк, шырокі спектр прадукцыі і паслуг кампаній, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю і продажам стэлажнага абсталявання, праектаваннем і абслугоўваннем сістэм бяспекі.

Арганізатарамі кангрэса з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальная бібліятэка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі