Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" збярэ вучоных з 24 краін

Культура 06.09.2017 | 15:43
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", які 14-15 верасня пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, збярэ вучоных з 24 краін. Аб гэтым паведаміла сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы - начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Наталля Задзяркоўская.

Міжнародны кангрэс стане адным з маштабных мерапрыемстваў, якія пройдуць у дні святкавання 95-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. НББ традыцыйна арганізуе міжнародныя бібліятэчныя кангрэсы штогод, аднак у бягучым годзе ён асаблівы, адзначыла спецыяліст. Удзел у форуме прымуць вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі навуковых, навучальных, культурных устаноў Беларусі і многіх замежных краін, вядомыя эксперты і спецыялісты з сусветным імем.

Як дадаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, галоўнай тэмай кангрэса стане размова кнігазнаўцаў, якія даследуюць еўрапейскую і нацыянальную кнігу, яе ўплыў на развіццё краін і цывілізацыі, аб тым, як захаваць гэту спадчыну, якім чынам зрабіць яе даступнай для ўсяго свету. На думку Рамана Матульскага, вучоныя могуць нямала зрабіць для аб'яднання народаў, у першую чаргу еўрапейскіх, якія маюць агульную культурную прастору. Кангрэс будзе працаваць на працягу двух дзён у НББ і Нясвіжскім замку. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" пройдзе пад эгідай ЮНЕСКА.

Яшчэ адна кульмінацыйная падзея юбілейных святкаванняў - міжнародны выставачны праект "Францыск Скарына і яго эпоха". Адкрыццё адбудзецца таксама 14 верасня. Паводле слоў Наталлі Задзяркоўскай, "Францыск Скарына і яго эпоха" - самы маштабны выставачны праект гэтага года. Ён унікальны тым, што ў экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў на фоне ранняга еўрапейскага кнігадрукавання - першых выданняў шэрага еўрапейскіх краін на нацыянальных мовах.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.