Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міжнародны форум традыцыйнай культуры пройдзе ў Магілёве 24-28 красавіка

Культура 12.04.2018 | 19:43

12 красавіка, Магілёў /Юлія Еўмянькова - БЕЛТА/. Вучоныя і спецыялісты па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры сустрэнуцца ў Магілёве ў час міжнароднага форуму "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства". Мерапрыемства пройдзе з 24 па 28 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Кыргызстана, Украіны, Кітая. Іх сустрэча будзе накіравана на развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, а таксама вопытам работы па захаванні і актуалізацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У першы дзень форуму адбудзецца свята народнай творчасці "Сябрына беларускага майстэрства", дзе творчыя калектывы вобласці прадставяць фальклорную спадчыну магілёўскай зямлі: побытавыя танцы, валачобныя песні, напевы, карагоды і многае іншае. Таксама гасцям прэзентуюць традыцыі вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне - нематэрыяльная спадчына рэгіёна, якая занесена ў 2017 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правядуць серыю майстар-класаў, прадставяць свае работы на тэматычнай экспазіцыі. Тут можна будзе ўбачыць аксесуары і элементы да традыцыйнага і стылізаванага народнага строю, мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы Магілёўшчыны ў традыцыйным і сучасным стылях, узоры абрадавых лялек.

Таксама ў праграму першага дня форуму ўвайшлі дэфіле-дэманстрацыя традыцыйнага беларускага строю і работа міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Нацыянальны строй як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры".

У наступныя дні запланавана ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу-выстаўкі аксесуараў і элементаў да традыцыйнага і стылізаванага народнага строю "Свет формы і колеру", тэатралізаваны фальклорны паказ "Кола жыцця" - гала-канцэрт пераможцаў абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя".

26 красавіка ў 17.00 на пляцоўцы каля будынка абласнога метадычнага цэнтра адбудзецца свята "Скарбніца Падняпроўя", дзе будуць арганізаваны тэматычныя тэатралізаваныя экспазіцыі свят і абрадаў народнага календара беларусаў. Тут жа жадаючых пазнаёмяць са стравамі рэгіянальнай кухні, фальклорна-гульнявымі праграмамі і фрагментамі абрадаў.

Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі Міністэрства культуры, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Шкала колеравых узроўняў небяспекі надвор'я Колеравая індыкацыя для папярэджання насельніцтва аб складаных умовах надвор'я і надзвычайных сітуацыях шырока выкарыстоўваецца ў свеце.