Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 кастрычніка 2016, 13:25

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі пройдзе 22-27 лістапада ў Віцебску

24 кастрычніка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. XXIX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі - IFMC-2016 пройдзе ў Віцебску з 22 па 27 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў цэнтры культуры "Віцебск".

Адкрые канцэртныя праграмы Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь з прэм'ерай балета "Жызэль" у пастаноўцы вядомага ўкраінскага харэографа Рады Паклітару. Тыя, хто не паспее трапіць на паказ, змогуць убачыць яго ў праграме ўрачыстага адкрыцця фестывалю на наступны дзень. Акрамя таго, на сцэну канцэртнай залы "Віцебск" выйдуць і ўсе ўдзельнікі конкурсу.

Гэты конкурс будзе міжнародным (штогод ён чаргуецца з нацыянальным). Згодна з яго ўмовамі ўладальнікам Гран-пры можа стаць не проста выдатны харэаграфічны твор, але і толькі створаны і ўпершыню прадстаўлены на конкурсе ў Віцебску. Арганізатары паведамілі, што прыём заявак яшчэ прадаўжаецца, таму геаграфія ўдзельнікаў стане вядома пазней. Выступленні фіналістаў можна будзе ўбачыць 26 лістапада. Акрамя канкурсантаў выступяць і запрошаныя госці: Пермскі тэатр "Балет Яўгена Панфілава" з балетам "Яна" і прэм'ерай спектакля "Сын спадара П'ера з Вінчы"/"Мона Ліза".

Таксама ў дні фестывалю паклоннікі сусветнай сучаснай харэаграфіі атрымаюць асалоду ад спектакля "АхматМады" ў выкананні "Compagnie Autre MiNa", спектаклямі "Там" ад Jo Stromgren Company (Нарвегія) і "Пазбаўлены" ад кампаніі NANOHACH (Чэхія).

Урачыстае закрыццё з узнагароджваннем і выступленнем лаўрэатаў конкурсу адбудзецца 27 лістапада. І на заканчэнне артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь выканаюць пад музыку Моцарта балет "Шэсць танцаў" і "Маленькая смерць".

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны і гарадскі выканкамы, дзяржустанова "Цэнтр культуры "Віцебск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі