Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 снежня 2016, 15:39

Міжнародны фестываль батлейкі пройдзе ў Мінску 12-15 студзеня

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" пройдзе 12-15 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. Для ўдзелу ў конкурснай праграме адабраны 21 тэатральны калектыў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Літвы і іншых краін.

Прадстаўленыя спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы - акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у наступных намінацыях: "За лепшае мастацкае выкананне", "За лепшае афармленне батлеечнай скрыні", "За лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля", "За лепшае арыгінальнае рашэнне" і інш.

Акрамя конкурсных паказаў, на фестывалі будуць арганізаваны тэматычныя круглыя сталы, майстар-класы, выстаўкі і творчыя сустрэчы. Да пачатку фестывалю стартавала дабрачынная акцыя "Святло душы - дабрачыннасць". Батлеечныя калектывы ўжо выступаюць у медыцынскіх установах, інтэрнатах і адукацыйных цэнтрах.

Мэты фестывалю - развіццё традыцыйнага беларускага батлеечнага і лялечнага тэатральнага мастацтва, умацаванне міжнародных культурных сувязей, папулярызацыя традыцый батлейкі, далучэнне да тэатральнага мастацтва падрастаючага пакалення, прэзентацыя дасягненняў у галіне народнай творчасці, павышэнне прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў і падтрымка адоранай моладзі.

Мерапрыемства, якое стала традыцыйным, праходзіць ужо трэці год запар у перыяд калядных свят. Садзейнічанне ў правядзенні фестывалю аказвае Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Фестываль "Нябёсы" праходзіць па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Паўла.

Заснавальнікамі мерапрыемства з'яўляюцца Мінская епархія, Свята-Елісавецінскі манастыр. Мастацкі кіраўнік фестывалю - акцёр НАДТ імя М.Горкага Аляксандр Ждановіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі