Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2017, 09:06

Міжнароднае культурнае ЭКСПА ў Дуньхуане прымае гасцей з 51 краіны

20 верасня, Дуньхуан /Кар. БЕЛТА/. ІІ Міжнароднае культурнае ЭКСПА Шаўковага шляху, якое адкрылася сёння ў кітайскім Дуньхуане, аб'яднала на сваёй пляцоўцы амаль 500 гасцей з 51 краіны, у тым ліку з Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачылі арганізатары мерапрыемства, у рамках ЭКСПА прадстаўлены шэсць ключавых відаў дзейнасці: "Форум" (галоўны фокус - прагматычнае супрацоўніцтва), "Выстаўка", "Перформанс", "Інавацыі", "Гандаль" і "Турызм".

У час урачыстай цырымоніі прымаючы бок асабліва падкрэсліў, што ў сучасным свеце культурнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з ключавых складнікаў развіцця паўнацэнных і паспяховых узаемаадносін паміж краінамі і народамі. Дуньхуанскае ЭКСПА імкнецца максімальна перадаць унікальную атмасферу і дух Шаўковага шляху, заахвочваючы камунікацыю прадстаўнікоў розных культурных традыцый і светапоглядаў.

Цяперашняя сустрэча прызначана стаць пляцоўкай для аб'яднання намаганняў розных дзяржаў і рэгіёнаў свету па захаванні культурнай разнастайнасці, падтрыманні талерантнасці, раўнапраўя і інклюзіўнасці ў глабальным маштабе. Неад'емнай часткай ЭКСПА стануць перагаворы і крокі па заахвочванні гуманітарных кантактаў, праектаў і абменаў.

Дуньхуан, размешчаны ў правінцыі Ганьсу, у старажытнасці служыў варотамі ў Кітай на Вялікім шаўковым шляху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі