Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 верасня 2017, 18:36

Мінск сучасны і ў кантэксце гісторыі прадставіць выстава "Стольнае места"

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Стольнае места", прысвечаная 950-годдзю сталіцы, пройдзе ў мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў з 13 па 22 верасня, паведамілі БЕЛТА ў галерэі.

На выставе работы прадставяць розны Мінск - сённяшні і ў кантэксце гісторыі, у настальгічных успамінах і ў вобразе горада будучыні, як галоўнага героя і як сцэну, на якой разгортваюцца жыццёвыя калізіі. Для многіх удзельнікаў выставы Мінск - гэта родны горад, дзе яны з'явіліся на свет і адчулі сябе асобай, а кожная мясціна звязана з прыемнымі або хвалюючымі ўспамінамі. Для часткі мастакоў Мінск стаў не менш блізкім, чым месца, дзе яны нарадзіліся. А для кагосьці горад застаецца чужым, халодным.

Экспазіцыя ўключае жывапісныя, графічныя работы, скульптуру, мастацкае фота, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Выстава аб'яднала прызнаных майстроў - членаў Беларускага саюза мастакоў, а таксама маладых аўтараў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі