Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 верасня 2018, 11:27

Мінск пад IOWA расквеціў парк Перамогі мірыядамі агнёў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хэдлайнеры Дня танкістаў ператварылі Мінск у горад-казку і расквецілі парк Перамогі мірыядамі агнёў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Маштабнае свята, арганізаванае Мінгарвыканкамам, Wargaming і Міністэрствам абароны, якое з апоўдня 9 верасня сабрала ў музейна-паркавым комплексе "Перамога" тысячы гледачоў, завяршылася пры святле сафітаў і ліхтарыкаў мабільных тэлефонаў каля галоўнай сцэны.

Пакаленню 1990-х, магчыма, не так шмат гаварыла назва групы, якая адкрывала праграму. Але для многіх "Танцы мінус" - гэта легенда нараўне з Земфірай і іншымі гучнымі імёнамі расійскай рок-абоймы. Да таго ж з першых нот песні "Горад" словы самі ўсплывалі ў памяці нават пакалення 2000-х. Бо гэта хіт на стагоддзі. Для фронтмена "Танцы мінус" Вячаслава Петкуна любоўю па ўмаўчанні з'яўляецца яго родны Санкт-Пецярбург. З Ленінграда, культурнай сталіцы Расіі, ён перадаваў прывітанне і віншаванні сталіцы Беларусі, якую, як яму здалося, самі мінчане любяць не менш моцна, чым ён свой горад-мару.

Пад яшчэ адну культавую кампазіцыю "Цветут цветы" дзённы горад пагаснуў канчаткова, і сярод агнёў ужо іншай любові на сцэне з'явілася IOWA, якая зарадзіла вечар танцавальным драйвам. Песня за песняй запаўняючы топ самых чаканых залай кампазіцый ("Маршрутка", "Улыбайся", "Простая песня", "Мои стихи, твоя гитара", "Мама" і інш.), група прымушала шматтысячную аўдыторыю на паляне радавацца, рухацца ў такт, няхай нават і "Плохо танцевать". Салістка Каця Іванчыкава шчыра радавалася магчымасці выступаць перад роднай беларускай публікай, размаўляла і абсыпала публіку бліскучым канфеці. Бо нам падабаецца "Адно і тое ж". Пад гэту песню святло сафітаў залівала сцэну, адбіваючыся ў люстраных пальчатках вакалісткі, а ўся паляна, залітая агнямі ліхтарыкаў ад мабільнікаў, стала адлюстраваннем начнога неба - нібы мільён зорак упалі на зямлю.

Калі ў поўнай жыцця IOWA пульсам б'е біт, то ў "Бумбокс" цягучы фанк-рок і хіп-хоп вінілавым гучаннем і адпаведнымі тэкстамі настройваў на мінорны лад. Але гэта зусім не перашкаджала гледачам у першых радах каля сцэны дэманстраваць цуды танцавальнага майстэрства. Між тым іншыя, уладкаваўшыся зручна ў лаўнж-зонах, глядзелі канцэрт на вялікіх экранах. А бывалыя аматары гарадскіх гулянняў займалі лепшыя месцы для назірання за салютам. І хутка неба заззяла іншымі, рукатворнымі зоркамі, якія запальваюць, калі душа просіць свята.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі