Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лістапада 2017, 17:50

Мінкультуры павялічыць фінансаванне кінавытворчасці на 80 працэнтаў

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінкультуры павялічыць фінансаванне кінавытворчасці на 80 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр культуры Беларусі Юрый Бондар на прэс-канферэнцыі з нагоды завяршэння рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Працэс здымак не спыняўся ва ўвесь час рэканструкцыі, адзначыў міністр. Цяпер яна завяршылася. "Гэта азначае, што рэканструкцыя дасць магчымасць нам ужо ў наступным годзе нарасціць аб'ёмы фільмавытворчасці. Калі гаварыць аб нацыянальным прадукце, на вытворчасць якога выдзяляюцца сродкі Міністэрствам культуры, то іх аб'ём павялічыцца практычна на 80 працэнтаў, што дасць магчымасць стварыць серыю карцін у ігравой, неігравой і мультыплікацыйнай форме", - сказаў ён.

Яшчэ адзін напрамак работы па павелічэнні выпуску фільмаў - сумесная вытворчасць карцін з вядучымі кінакампаніямі, а таксама прадастаўленне вытворчых магутнасцей для тых, хто гатовы здымаць кіно ў Беларусі. У сувязі з гэтым перад кінастудыяй "Беларусьфільм" стаіць задача па стварэнні зразумелых, празрыстых і выгадных умоў для такіх вытворцаў. Размова ідзе не аб ільготах. "Мы жывём ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, і выйграе той, хто прапануе выгадныя магчымасці, сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, комплекс паслуг па падрыхтоўцы здымак. На "Беларусьфільме" працуюць прафесіяналы высокага ўзроўню, але, вядома, цана павінна быць аптымальнай. Для гэтага неабходна аптымізаваць затраты кінастудыі на вытворчасць фільмаў, і гэта ўжо элементы бізнес-плана, які цяпер распрацоўвае кіраўніцтва "Беларусьфільма", - падагульніў Юрый Бондар.

Рэканструкцыя Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" афіцыйна завершана 6 лістапада.

За час рэканструкцыі поўнасцю адрамантаваны адміністрацыйны корпус з трыма здымачнымі павільёнамі плошчай 1 200, 600 і 300 кв.м. З нуля пабудаваны вытворчы корпус з двума новымі павільёнамі - па 1 тыс. кв.м кожны. Добраўпарадкавана тэрыторыя кінастудыі плошчай 10,5 га. Закуплена сучаснае абсталяванне для мантажу, колеракарэкцыі, запісу музыкі, мовы, сінхроннага шуму і мантажу гуку.

Умовы студыі дазваляюць выпускаць 15 ігравых фільмаў у год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі