Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 сакавіка 2018, 20:00

Міністэрства культуры падрыхтавала прапановы па вырашэнні праблемы замацавання кадраў

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі падрыхтавала прапановы па вырашэнні праблемы замацавання кадраў, паведаміла на калегіі ведамства першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праблема замацавання кадраў на месцах пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі па размеркаванні навучальнай установы з'яўляецца асноўнай, адзначыла Ірына Дрыга. Аналіз паказаў, што за перыяд з 2012 года толькі каля 40 працэнтаў выпускнікоў устаноў адукацыі ў сферы культуры засталіся на сваім першым рабочым месцы пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі.

Міністэрства культуры лічыць важным шукаць шляхі павышэння зацікаўленасці ў замацаванні на рабочым месцы. Прычым не толькі матэрыяльна стымуляваць, але і ствараць для маладых спецыялістаў спрыяльныя ўмовы для прафесійнай рэалізацыі. У прыватнасці, прапануецца ўнясенне змяненняў у заканадаўства, накіраваных на павелічэнне з 50 працэнтаў да 200 працэнтаў надбавак да акладу маладым спецыялістам з вышэйшай адукацыяй, уключаным у банк даных таленавітай моладзі і прынятым на работу ў арганізацыі, што фінансуюцца або атрымліваюць субсідыі з рэспубліканскага бюджэту. Таксама прапануецца прапрацаваць пытанне аб уключэнні ў лік асоб, якія маюць права на атрыманне арэнднага жылля ў комплексе "Магістр" у Мінску, педагагічных работнікаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і дадатковай адукацыі ў сферы культуры, аб прымяненні паніжаючага каэфіцыента ад 0,2 да 0,5 для грамадзян, якім арэнднае жыллё прадастаўлена ў першачарговым парадку ў сувязі з характарам працоўных адносін.

Будзе прадоўжана практыка правядзення рэспубліканскіх конкурсаў рэжысёрскіх эксплікацый, маладзёжных мастацкіх выстаў, штогадовае стварэнне альманахаў дэбютных работ маладых кінарэжысёраў. Прапануецца прымаць без конкурсу ў вядучыя творчыя калектывы краіны лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі