Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 кастрычніка 2016, 16:29

Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла конкурс на стварэнне ігравых дэбютных фільмаў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла адкрыты конкурс на стварэнне ігравых дэбютных фільмаў, паведамляе БЕЛТА.

Конкурс праводзіцца ў фармаце дзяржаўнай закупкі, прадметам якой з'яўляецца аказанне паслуг па вытворчасці фільмаў (у адпаведнасці з арт. 17 закона ад 14 чэрвеня 2004 года "Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь").

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнарый фільма, сінопсіс другой і наступных серый карціны, папярэдні разлік кошту кінапраекта з пазначэннем артыкулаў затрат і памеру чаканага прыбытку, план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу 3 гадоў з моманту яго стварэння, дакументальнае пацвярджэнне намеру сувытворцаў удзельнічаць у выпуску фільма або магчымасць удзельніка конкурсу забяспечыць фінансаванне за кошт уласных сродкаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, і інш.

Тэрмін падачы прапаноў - па 22 лістапада бягучага года ўключна. Закупка за сродкі рэспубліканскага бюджэту плануецца ў снежні бягучага года.

Прыняць удзел у конкурсе могуць вытворцы фільма, прадзюсары (або адзін з вытворцаў фільма, прадзюсараў) - юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, пры гэтым атрымальнікам сродкаў павінен быць рэзідэнт краіны. Работы і паслугі па вытворчасці фільма выконваюцца рэзідэнтамі Беларусі на яе тэрыторыі, за выключэннем работ, якія ў рэспубліцы не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі гэта сумесны праект з замежнымі вытворцамі.

Абавязковай умовай з'яўляецца наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту работы ў галіне кінематаграфіі не менш за 5 гадоў, не менш як 70 працэнтаў здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі. Выключэннем з'яўляюцца выпадкі, калі вытворчасць фільма сумесная з замежнымі калегамі. Акрамя таго, канкурсанты павінны мець уласныя фінансавыя і (або) прыцягнутыя кадравыя і матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці, неабходныя для выканання дагавора.

Падрабязнасці ўдзелу ў конкурсе выкладзены ў паведамленні на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі