Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 сакавіка 2017, 19:22

Мінінфарм прымае заяўкі на ўдзел у Нацыянальнай літаратурнай прэміі да 1 ліпеня

17 сакавіка, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі прымае заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія - 2017" да 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць пісьменнікаў - аўтараў літаратурных твораў, выдадзеных у 2016 годзе. Конкурс праводзіцца па сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" і "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Заяўкі прымаюцца ад фізічных асоб - аўтараў твораў або іх афіцыйных прадстаўнікоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецтваў, рэдакцый СМІ, арганізацый культуры, устаноў адукацыі і навуковых арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства", - адзначылі ў Мінінфарме.

Прызы - сімвалы конкурсу, дыпломы і грашовыя прэміі будуць уручаны пераможцам 2-3 верасня ў Полацку ў час святкавання XXIV Дня беларускага пісьменства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі