Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 студзеня 2018, 17:55

Мінчанка Таццяна Цыганова стала прызёрам міжнароднага конкурсу чорна-белай фатаграфіі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінчанка Таццяна Цыганова заняла другое месца на адным з прэстыжных міжнародных конкурсаў чорна-белай фатаграфіі Monochrome Awards International Black & White Photography Contest па выніках 2017 года, паведамляе БЕЛТА.

Беларуска стала прызёрам у прафесійнай катэгорыі "Фотаманіпуляцыі" дзякуючы здымку Strange burlesque with feather - партрэт жанчыны ў вінтажным стылі.

У конкурсе Monochrome Awards 2017 года прынялі ўдзел каля 9 тыс. фатографаў з 87 краін. Усе здымкі-пераможцы ўключаюцца ў падагульняючы калекцыйны альбом, іх аўтары атрымліваюць магчымасць быць прадстаўленымі на выстаўках па ўсім свеце і ў інтэрнэт-прасторы.

Monochrome Awards International Black & White Photography Contest (Англія) - адзін з самых сур'ёзных сусветных конкурсаў чорна-белай фатаграфіі, праходзіць штогод. Журы - міжнароднае, складаецца з 28 вядомых фатографаў Еўропы і Амерыкі.

У конкурсе могуць удзельнічаць як прафесіяналы, так і аматары, для чаго існуе падзел на гэтыя дзве катэгорыі. Усе фатаграфіі конкурсу належаць да пэўнай тэматыкі: "Абстракціі", "Архітэктура", "Канцэптуальная фатаграфія", "Фэшн", "Мастацкая фатаграфія", "Пейзажная фатаграфія", "Прырода", "Ню", "Людзі", "Фотажурналістыка", "Фотаманіпуляцыі", "Партрэт", "Жыццё дзікіх жывёл". У кожнай тэме вызначаюцца пераможцы - тры першыя месцы. Некаторыя фатаграфіі, вылучаныя журы, узнагароджваюцца ганаровымі дыпломамі - Honorable Mention.

Гэта не першы поспех Таццяны як фатографа. У прыватнасці, у мінулым годзе яна ўвайшла ў лік 50 лепшых фатографаў-партрэтыстаў па версіі конкурсу Sony World Photography Awards, абышоўшы больш як 105 тыс. іншых аўтараў са 182 краін, са здымкам сваёй дачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі