Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 студзеня 2018, 19:09

Метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча пакажуць у музеі гісторыі літаратуры

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Убачыць метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча можна будзе на выстаўцы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў музеі.

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча", прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння вялікага паэта, будзе адкрыта 1 лютага. Яна дасць старт святочным мерапрыемствам у юбілейны год. У гасцей з'явіцца ўнікальная магчымасць убачыць метрычны запіс аб хрышчэнні Адама Міцкевіча (1798 год), метрычны запіс аб шлюбе дзядулі і бабулі паэта (1763 год), метрыку аб хрышчэнні маці пісьменніка Барбары Маеўскай (1769 год). Акрамя таго, гасцей вернісажа чакаюць майстар-класы ад школы танцаў ХІХ стагоддзя "Капітэль".

Асоба Адама Міцкевіча, яго непаўторная творчасць, жыццё асветніка сталі адным з самых вялікіх здабыткаў сусветнай культуры, невычэрпнай крыніцай духоўнасці беларускага і польскага народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі