Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 чэрвеня 2017, 17:31

Мастакі-керамісты з дзевяці краін прымуць удзел у міжнародным пленэры "АРТ-Жыжаль"

26 чэрвеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. ХV Міжнародны пленэр па кераміцы "АРТ-Жыжаль" пройдзе з 12 ліпеня па 2 жніўня на базе адпачынку "Вербкі" пад Бабруйскам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама.

У бягучым годзе плануецца ўдзел дваццаці мастакоў-керамістаў з дзевяці краін: Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Індыі, Францыі, ЗША і Украіны. Нязменным застаецца дэвіз пленэру: "Ад традыцыі да сучаснасці праз вопыт майстэрства". Галоўнай тэмай стане флора і фаўна, што прадугледжвае раскрыццё вобраза штучнай прыроды, створанай чалавекам, у якой адбылася трансфармацыя існавання і якая толькі ў нейкай ступені звязана з пытаннямі экалогіі, сацыялогіі і г. д.

"Галоўныя задачы пленэру - развіццё сучаснай беларускай керамікі і падтрымка творчай моладзі, узбагачэнне беларускага мастацтва перадавым міжнародным вопытам і развіццё міжнародных культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі", - адзначылі ў гарвыканкаме.

Традыцыйна свята керамікі завершыцца выстаўкай "Кераміка ночы", якая адкрыецца ў Бабруйскім мастацкім музеі 2 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі