Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр дасць канцэрты ў Маскве і Мінску

Культура 18.10.2017 | 14:51
Фота з архіва
Фота з архіва

18 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр зробіць гастрольны тур па сталіцах Саюзнай дзяржавы. 29 кастрычніка калектыў выступіць у Маскве ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі, а 3 лістапада - у Мінску ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

У бягучым годзе асновай рэпертуару аркестра стане Ленінградская сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча. У праграму ўвайшлі таксама творы прадстаўнікоў сучаснай беларускай музычнай культуры: "Харэаграфічныя навелы" ("Хірасіма", "Блюз", "Фронт", "Долар", "Іспанскі танец", "Мушкецёры", "Сувеніры") Яўгена Глебава і сюіта з балета "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова.

Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр быў створаны ў 2008 годзе па ініцыятыве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Узрост удзельнікаў аркестра - ад 15 да 18 гадоў. Усе яны - будучая музычная эліта Беларусі і Расіі, вучні дзвюх знакамітых школ: Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, дзе вучацца таленавітыя дзеці з усіх рэгіёнаў Расіі, і Рэспубліканскага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Многія ўдзельнікі аркестра з'яўляюцца пераможцамі, лаўрэатамі і дыпламантамі юнацкіх міжнародных конкурсаў, усе яны маюць сур'ёзныя дасягненні ў сольным выканальніцтве.

За час свайго існавання калектыў падрыхтаваў і з поспехам выканаў шмат цікавых і разнастайных канцэртных праграм. Рэпертуар аркестра ўключае ў сябе самыя розныя музычныя творы ад шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі да твораў сучасных расійскіх і беларускіх кампазітараў.

Аркестрам ужо набыты значны гастрольны вопыт. У папярэднія гады акрамя краін Саюзнай дзяржавы (Масква, Казань, Калуга, Варонеж, Калінінград, Мінск, Магілёў, Брэст, Маладзечна, Гродна) ён з поспехам выступаў у Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Літве, Чэхіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.