Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 студзеня 2018, 15:08

Маладым пісьменнікам прапануюць прыняць удзел у конкурсе кароткага расказа пра Мінск

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладым пісьменнікам прапануюць прыняць удзел у конкурсе кароткага расказа пра Мінск, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Новы спецпраект па падтрымцы маладых пісьменнікаў - конкурс кароткага расказа "10+10: Мінск" - арганізавалі мінскі кніжны фестываль "Горад і Кнігі" сумесна з часопісам "Маладосць". "Кожны зацікаўлены аўтар ва ўзросце да 30 гадоў можа адправіць на электронны адрас konkurs10plus10@gmail.com свой кароткі (да 12 тыс. знакаў) расказ на беларускай мове. Галоўная ўмова - у творы павінен абавязкова прысутнічаць Мінск ва ўсіх праявах", - расказалі ў Мінінфарме.

Прыём заявак прадоўжыцца да канца сакавіка. Лепшыя работы будуць апублікаваны ў часопісе "Маладосць". Дзясятка лаўрэатаў атрымае магчымасць надрукавацца ў спецыяльным тэматычным зборніку, куды ўвойдуць і расказы сучасных літаратурных мэтраў, адзначылі ў міністэрстве.

Імёны пераможцаў будуць агучаны ў маі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі