Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Маладыя беларускія вакалісткі сталі лаўрэатамі конкурсу на Мальце

Культура 11.05.2018 | 13:24

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія выканаўцы сталі лаўрэатамі VIII Міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў EuroStars 2018. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ўдзельнікі дуэта "Аляксандра і Канстанцін", паспяхова выступілі на конкурсе іх выхаванцы - 13-гадовая вучаніца сярэдняй школы імя Я.Купалы Настасся Краўчанка і Ганна Мікіціч (26 гадоў) з Гродна.

Усяго каля 100 выканаўцаў з 17 краін Еўропы спаборнічалі за званне лаўрэатаў на гэтым міжнародным конкурсе. Прадстаўніцы Беларусі вярнуліся на радзіму са званнямі лаўрэатаў III прэміі ў адпаведных узроставых катэгорыях. Маладыя артысткі рыхтаваліся да конкурсу каля трох месяцаў, з усёй адказнасцю выконваючы парады і ўказанні сваіх педагогаў. Усе вакальныя партыі былі вывераны і прадуманы да дробязей.

"У час цырымоніі ўзнагароджання назва краіны "Беларусь" прагучала двойчы. Мы ганарымся нашымі выхаванкамі!", - падзяліліся Аляксандра і Канстанцін.

Акрамя асноўных узнагарод і лаўрэацкага звання ў якасці спецыяльнага прыза Настасся Краўчанка атрымала некалькі запрашэнняў на іншыя міжнародныя конкурсы.

Як расказалі Аляксандра і Канстанцін, за час творчага шляху даўжынёй амаль 20 гадоў яны прымалі ўдзел у многіх фестывалях, удзельнічалі і перамагалі ў шэрагу міжнародных конкурсаў, выступалі ў многіх краінах. "За гэтыя гады набыты вялікі сцэнічны вопыт, а таксама сувязі з арганізатарамі фестываляў па ўсёй Еўропе. Цяпер, прымяняючы гэты вопыт, нараўне з канцэртнай і творчай дзейнасцю, займаемся і педагагічнай, дапамагаючы адораным дзецям і маладым артыстам-пачаткоўцам раскрыць свой талент", - дадалі артысты.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельскагаспадарчыя работы ў Беларусі Па стане на 10 кастрычніка сельгасарганізацыямі ўбрана: цукровыя буракі - 49,1 тыс. га; лён - 43,7 тыс. га; бульба - 25,1 тыс. га; кукуруза - 768,1 тыс. га.