Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лютага 2018, 11:29

Майстры чатырох краін прадставяць работы з прыродных матэрыялаў на мінералагічнай выстаўцы ў Мінску

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінералагічная выстаўка-кірмаш "Каменная казка" адкрыецца 27 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БДУ.

Майстры і рамеснікі з Беларусі, Расіі, Украіны і Рэспублікі Конга пакажуць на выстаўцы свае работы з натуральных прыродных матэрыялаў. Вырабы з гранату і калекцыі яшмы Урала будуць прадстаўлены ў экспазіцыях "Чароўныя крышталі", "Гранатавая палітра" і "Фантазійная яшма". Аддзел археалогіі першабытнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі падрыхтаваў тэматычную выстаўку "Камень у жыцці першабытнага чалавека".

У праграме мерапрыемства заяўлена таксама фотавыстава "Самацветы сусвету", майстар-клас "Першабытныя тэхналогіі: апрацоўка крэменю і косці". Акрамя таго, прадоўжыць сваю работу лабараторыя "Юнага геолага", дзе кожны жадаючы зможа ўдакладніць арыгінальнасць упрыгажэнняў з асабістых "малахітавых шкатулак" і задаць пытанні спецыялістам.

Школьнікі разам са студэнтамі-геолагамі і выкладчыкамі змогуць прыняць удзел у займальных эксперыментах, даведаюцца пра сакрэты вырошчвання крышталёў у дамашніх умовах. Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць разгледзець у мікраскоп асабіста сабраныя і набытыя на выстаўцы калекцыі і даць ім назвы.

Арганізатарам выстаўкі-кірмашу "Каменная казка" выступіў геаграфічны факультэт БДУ, завершыцца яна 3 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі