Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 ліпеня 2017, 10:36

Майстар-класы для маладых мастакоў плануюцца ў час выставы "Майстры польскага малюнка"

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Майстар-класы для маладых мастакоў плануюцца ў час выставы "Майстры польскага малюнка", якая адкрылася 20 ліпеня ў Мінску. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выстава "Майстры польскага малюнка" знаёміць з высокім майстэрствам сусветна вядомых польскіх аўтараў і мае адукацыйны характар. Яна будзе наглядным падручнікам для нашых маладых мастакоў. Я думаю, мы будзем арганізоўваць майстар-класы і навуковыя семінары для моладзі, у першую чаргу для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і мастацкіх школ", - расказаў Уладзімір Пракапцоў.

Як адзначыў гендырэктар, НММ актыўна супрацоўнічае з польскімі калегамі. "Экспазіцыя - паказчык нашай работы з Падляскім музеем у Беластоку і Акруговым музеем у Сувалках. Яна налічвае 313 графічных твораў выдатных польскіх мастакоў XIX-XX стст. У музеі прадстаўлены работы Юліуша Косака, Яна Матэйкі, Міхала Эльвіра Андрыёлі, Альфрэда Веруш-Кавальскага, Станіслава Віткевіча і іншых", - растлумачыў Уладзімір Пракапцоў.

Ён дадаў, што ў планах яшчэ адна сумесная экспазіцыя, але ўжо ў Польшчы. "У нас ёсць калекцыя твораў Станіслава Жукоўскага. У наступным годзе плануем арганізаваць яго выставу ў Беластоку, дзе ён у свой час вучыўся. Мы ўжо дамовіліся з нашым калегам дырэктарам Падляскага музея ў Беластоку Анджэем Ляхоўскім. Цяпер узгадняем дакладную дату", - падзяліўся гендырэктар.

Выстава "Майстры польскага малюнка" прадаўжае традыцыю цеснага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея і Польскага інстытута ў Мінску. Яна будзе працаваць да 20 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі