Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 лютага 2017, 17:56

Мабільная экспазіцыя Музея гісторыі ВАВ адкрылася ў БНТУ

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мабільную экспазіцыю Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведаюць студэнты беларускіх ВНУ. Патрыятычная акцыя стартавала сёння ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі аб'ядналі намаганні па правядзенні патрыятычнай акцыі, у час якой мабільная экспазіцыя наведае беларускія ВНУ, а таксама сярэднія і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі. Галоўная мэта мерапрыемства - даступна і наглядна данесці да навучэнскай моладзі ідэю выключнай важнасці Вялікай Перамогі як гістарычнай падзеі, што аб'ядноўвае розныя пакаленні, як выніку веры ў сілу справядлівасці, як крыніцы нацыянальнай гордасці, трывалай апоры ідэалогіі і дзяржаўнасці.

Як расказаў журналістам малодшы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі ВАВ Генадзь Караткевіч, музей чакае запрашэння ад розных устаноў і прадпрыемстваў Беларусі на праводзімыя мерапрыемствы. Паводле задумы, экспазіцыя наведае ўсе раённыя гарады Беларусі, мястэчкі. Так, з мабільнай выстаўкай ужо змаглі азнаёміцца жыхары Віцебска, Магілёва, Салігорска, Узды.

Старт патрыятычнай акцыі мае сацыяльны характар: наведаць мабільны музей бясплатна запрошаны групы дзяцей-сірот.

Для наведвальнікаў экспазіцыі арганізавана фотазона, дзе жадаючыя змогуць сфатаграфавацца ў ваеннай амуніцыі са зброяй.

Праект "Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 - ліпень 1944 гг." рэалізаваны сумесна з пасольствам Кітая ў Беларусі. Пляцоўкай для стварэння мабільнай экспазіцыі стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м.

Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў. Першы і другі прысвечаны пачатковаму этапу вызвалення рэспублікі і Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". Трэці раздзел расказвае пра адну з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" - узаемадзеянне часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі з партызанскімі фарміраваннямі. Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, стаў тэмай чацвёртага раздзела.

Прадстаўлены фотадакументальны матэрыял з фондаў музея дапоўнены картамі, плакатамі, газетамі, лістоўкамі, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў вызвалення Беларусі.

Будуць дэманстравацца кадры дакументальнай хронікі, а таксама серыя інфармацыйна-гістарычных праграм "Беларусь. Гісторыя Перамогі", якая ўзнаўляе храналогію баёў на тэрыторыі краіны. Гэта серыя была створана тэлеканалам "Беларусь 1" з выкарыстаннем музейных матэрыялаў.

Прэзентацыя праекта адбылася ў мінулым годзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі