Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2017, 17:30

Летні фестываль балета пройдзе ў Мінску з 11 па 18 чэрвеня

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летні фестываль балета пройдзе ў Мінску з 11 па 18 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Адкрые "Балетнае лета ў Вялікім" спектакль "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага. Галоўныя партыі 11 чэрвеня будуць танцаваць салісты балета Нацыянальнай оперы Украіны Настасся Шаўчэнка і Станіслаў Альшанскі, 12 чэрвеня - Ніно Самадашвілі з Грузінскага тэатра оперы і балета і Ігар Колб з Марыінскага тэатра.

Госці з тэатра "Астана Балет", што займае адно з вядучых месц сярод балетных калектываў Казахстана, на сцэне Вялікага тэатра Беларусі прадставяць свае работы: 13 чэрвеня - аднаактовыя балеты "Love Fear Loss", "Gaia" і танцавальную праграму "Астана Балет GALA", 14 чэрвеня - "Кармэн" і "Diversity", 15 чэрвеня - "Туманы часу" і "Павольны агонь".

Вечар аднаактовых балетаў з удзелам беларускіх артыстаў адбудзецца 16 чэрвеня. Гледачы ўбачаць гран-па з балета "Пахіта" Людвіга Мінкуса, балет "Санеты" на музыку Пітэра Уорлака і Ральфа Воан-Уільямса і "Шэсць танцаў" на музыку Вольфганга Амадэя Моцарта. За дырыжорскім пультам у гэты вечар - Іван Касцяхін і Мікалай Калядка.

Завершыцца фестываль 18 чэрвеня гала-канцэртам зорак сусветнага балета, у якім прымуць удзел госці з Расіі, Казахстана, Польшчы, Германіі і артысты Вялікага тэатра Беларусі. У іх ліку - прэм'ер Вялікага тэатра Расіі Міхаіл Лабухін, салістка балета Опернага тэатра Гановера Аляксандра Ляшэнка, салістка Баварскай дзяржаўнай оперы беларуска Таццяна Цілігузава і саліст Нацыянальнага балета Польшчы беларус Максім Вайцюль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі