Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Тыдзень лесу - 2017"
Учора 16:14 Стужка навiн
Усе навіны

Лепшыя работы конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі" - 2017" плануецца выдаць у зборніку

Культура 16.03.2017 | 16:24

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшыя работы ўдзельнікаў конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі" - 2017" плануецца выдаць у зборніку, паведаміў сёння на нарадзе членаў рэспубліканскага журы конкурсу старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку старшыні, лепшыя публікацыі, якія расказваюць аб розных баках жыцця Беларусі, папулярызуюць культурнае багацце краіны, традыцыі і каштоўнасці грамадства і сям'і, адлюстроўваюць праблемы сучаснай моладзі, дастойны быць уключаны ў кнігу, на старонках якой будуць прадстаўлены ўзоры публіцыстыкі XIX-XX стагоддзяў, а таксама сучаснікаў.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што конкурс дае магчымасць адкрываць юныя таленты, знаходзіць людзей цікавых, аналітычна мыслячых. Конкурс праходзіць пяты раз і значна пашырыў свае маштабы. Ён цікавы вялікай колькасці людзей, паколькі праходзіць на раённым (гарадскім), абласным і рэспубліканскім узроўнях. Такім чынам, становіцца магчымым больш шырокае прыцягненне творчай моладзі да ўдзелу ў спаборніцтвах. На думку Аляксандра Радзькова, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу можа набыць фармат самастойнага мерапрыемства. Тым больш што ў конкурсе ў гэтым годзе ўдзельнічаюць як маладыя людзі ад 18 да 30 гадоў, так і ад 12 да 17 гадоў у намінацыі "Беларусь вачыма дзяцей".

На думку намесніка міністра інфармацыі Беларусі Аляксандра Карлюкевіча, фармат паэтапнага правядзення конкурсу выбраны вельмі правільна і дасць магчымасць прыцягнуць як мага больш творчай моладзі. Пры гэтым ён лічыць, што пляцоўка Дня беларускага пісьменства для правядзення цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі" прэстыжна, а само мерапрыемства ўпрыгожыць праграму святкавання.

Генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрый Жук дадаў, што аб'яўленыя намінацыі конкурсу могуць быць дапоўнены. Напрыклад, у намінацыі "Беларусь вачыма дзяцей" варта разглядаць не толькі матэрыялы аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Беларусі, але і аб яе будучым. А матэрыялы намінацыі па праблемах падрастаючага пакалення беларусаў не зводзіць толькі да конкурсу відэапраектаў, а выкарыстоўваць магчымасці сучасных тэхналогій. Дзмітрый Жук прапанаваў пераможныя публікацыі ўдзельнікаў конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі" ўлічваць пры паступленні ў Інстытут журналістыкі БДУ.

Конкурс "Залатое пяро "Белай Русі" - 2017" аб'яўлены па намінацыях "Журналістыка XXI стагоддзя" - конкурс даследчых эсэ, якія змяшчаюць у сабе індывідуальныя ўражанні і меркаванні аўтара на тэму праблем і тэндэнцый развіцця сучасных СМІ, а таксама іх уплыву на светапогляд моладзі; "Беларусь вачыма дзяцей" - конкурс друкаваных матэрыялаў аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Беларусі; "Сямейны альбом" - конкурс мастацкай фатаграфіі, якая адлюстроўвае каштоўнасць сямейных традыцый і сувязі пакаленняў; "Твой погляд" - конкурс відэапраектаў, што асвятляюць праблемы падрастаючага пакалення беларусаў.

Цяпер праходзіць раённы этап конкурсу, які завершыцца 1 красавіка. Затым работы пераможцаў прымуць удзел у абласным туры. Пераможцы абласнога ўзроўню стануць вядомы да 5 мая. На рэспубліканскі этап конкурсу да 12 мая будуць адабраны работы-пераможцы абласнога тура.

За чатыры гады існавання ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 3 тыс. юных патрыётаў з усіх куткоў Беларусі. Члены журы прагледзелі і ацанілі больш за 12 тыс. друкаваных старонак, 2 тыс. фатаграфій і дзесяць гадзін відэаматэрыялаў. Усяго 24 прадстаўнікі навучэнскай і рабочай моладзі сталі пераможцамі папярэдніх конкурсаў, а трое з іх прадоўжылі свой творчы шлях, паступіўшы ў Інстытут журналістыкі БДУ.

Конкурс "Залатое пяро "Белай Русі" накіраваны на развіццё інфармацыйна-асветнага напрамку работы аб'яднання і паглыбленне супрацоўніцтва з рэгіянальнымі і рэспубліканскімі СМІ, выяўленне таленавітай творчай моладзі, заахвочванне і стымуляванне грамадскай актыўнасці маладых прафесійных і непрафесійных журналістаў.

З палажэннем конкурсу можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Тыдзень лесу - 2017" Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2017 годзе яна прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі.