Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 верасня 2018, 15:16

Куфар з кнігай і манетамі знойдзены пры рэканструкцыі Косаўскага палаца

26 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У час рэканструкцыі Косаўскага палаца знойдзены гістарычныя артэфакты - сундук з кнігай і манетамі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Невялікі куфэрак пецярбургскай фірмы знойдзены будаўнікамі ў час пракладкі камунікацый. Увесь працэс праходзіў пад наглядам археолага. Знаходку ўдалося адкрыць. Унутры ляжала кніга і некалькі манет пачатку ХХ стагоддзя.

"Кніга ў дрэнным стане. Яе паклалі ў спецыяльны маразільнік, каб яна не развалілася. Чакаем прыезду прафесара з Нацыянальнай бібліятэкі, каб ён яе забраў і паспрабаваў адрэстаўрыраваць. Таксама ў куфары былі манеты 1906-1907 гадоў", - расказаў Арцём Брухан. Магчыма, знойдзеныя артэфакты папоўняць экспазіцыю палаца.

Рэканструкцыя Косаўскага палаца пачалася ў 2008 годзе. У лістападзе 2017-га там адкрылася часовая музейная экспазіцыя. Госці могуць наведаць 5 залаў. Прадстаўлены матэрыялы аб Косаве і навакольнай мясцовасці, родзе Пуслоўскіх, знойдзеныя ў час археалагічных раскопак экспанаты. Наведвальнікам таксама прапануюць даведацца аб асаблівасцях рэстаўрацыі аб'екта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі