Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 студзеня 2016, 13:53

Кожны артыст павінен зрабіць нешта асаблівае для Беларусі ў Год культуры - Юзары

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны артыст павінен зрабіць нешта асаблівае для Беларусі ў Год культуры. Такім меркаваннем падзяліўся з карэспандэнтам БЕЛТА прадстаўнік Беларусі на міжнародных конкурсах "Новая хваля-2011" і "Еўрабачанне-2015", аўтар, кампазітар і музычны прадзюсар Юзары.

"Кожны артыст павінен зрабіць нешта асаблівае для Беларусі ў Год культуры, і, вядома, свой уклад у развіццё культуры і шоу-бізнесу ўнясу я сам", - адзначыў артыст. Паводле яго слоў, на першую палавіну студзеня запланавана адкрыццё дзіцяча-маладзёжнага цэнтра мастацтваў, дзе сабрана ўсё, што трэба для цяперашніх і будучых артыстаў. "Наша мэта - сабраць цікавых, таленавітых і крэатыўных маладых людзей, якія любяць музыку, танец і творчасць. І не проста навучыць, але і дапамагчы ў рэалізацыі іх ідэй і творчых патрэбнасцей", - падзяліўся Юзары.

"Думаю, 2016 год павінен матываваць нашых артыстаў на цікавае, арыгінальнае і, магчыма, зусім кардынальнае ў творчасці. У гэтым мае патрэбу беларуская эстрада", - лічыць музычны прадзюсар.

Юзары пажадаў беларусам у новым годзе быць з'яднанымі і трымацца разам, паколькі гэта асабліва важна на фоне падзей у сучасным неспакойным свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі