Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 сакавіка 2017, 09:21

Конкурс тэатральнага мастацтва пройдзе ў Бабруйску

17 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Першы конкурс тэатральнага мастацтва "У святле сафітаў Бабруйск!" пройдзе 11-13 красавіка ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Бабруйскім гарвыканкаме.

У конкурсе прымуць удзел калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейныя выканаўцы. 11 і 12 красавіка пройдзе конкурсны прагляд, а 13 красавіка на сцэне Палаца мастацтваў горада адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Гэты творчы праект рэалізуецца ў рамках рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі" і гарадской акцыі "Тэатральныя сустрэчы ў Бабруйску". Яго галоўныя задачы - развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, стымуляванне рэалізацыі тэатральных праектаў сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў горада і самадзейных выканаўцаў Бабруйска, стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага, духоўнага выхавання моладзі горада.

"Мы чакаем ад удзельнікаў цікавых тэатральных праектаў, якія прадэманструюць творчыя здольнасці кожнага. Магчыма, што лепшыя пастаноўкі будуць паказаны гараджанам і гасцям горада ў час святкавання 630-годдзя Бабруйска", - адзначылі субяседнікі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Палац мастацтваў Бабруйска пры садзейнічанні упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі