Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Рукзак школьніка
Учора 13:35 Стужка навiн
Усе навіны

Кнігі беларускіх выдавецтваў перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі

Культура 14.05.2018 | 11:19
Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі. Фота з архіва
Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі. Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігі беларускіх выдавецтваў перададзены ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Чэшскай Рэспублікі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Для папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі перададзена больш за 120 кніг беларускіх выдавецтваў. Перадача адбылася ў час сустрэчы беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі Марцінам Кацанда і дырэктарам Славянскай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі Лукашам Бабкай.

У сваю чаргу Лукаш Бабка перадаў у дар беларускім кнігавыдаўцам кнігу вершаў Максіма Багдановіча, выдадзеную ў 2017 годзе на чэшскай мове.

У Празе з 10 па 13 мая праходзіў Міжнародны фестываль літаратуры і кніжны кірмаш Book World Prague (Свет кнігі). Гэта вельмі важная падзея ў Чэхіі. Штогод на кніжны фестываль прыязджаюць прадстаўнікі больш як 30 краін. Праводзіцца каля 400 суправаджальных лекцый, гутарак і майстар-класаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.