Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 мая 2018, 14:04

Кніга Чынгіза Айтматава на беларускай мове прэзентавана на Лонданскім кніжным кірмашы

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга Чынгіза Айтматава на беларускай мове прэзентавана на 47-м Лонданскім кніжным кірмашы, які прайшоў у выставачным комплексе Olympia. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У рабоце выстаўкі прынялі ўдзел больш за 23 тыс. прафесіяналаў са 112 краін свету. Навінку - кнігу Чынгіза Айтматава "Бураны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век" на беларускай мове ў перакладзе Міхася Стральцова - прадставіла выдавецтва "Народная асвета".

Выданне выпушчана да 90-годдзя Чынгіза Айтматава і 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам.

Адзін экзэмпляр кнігі быў перададзены ў Беларускую бібліятэку імя Францішка Скарыны ў Лондане, яшчэ адзін - у Акадэмію імя Чынгіза Айтматава ў Лондане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі