Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 красавіка 2016, 13:19

Ключавыя гістарычныя і культурныя даты года павінны знайсці адлюстраванне ў рэпертуары "Лістапада-2016" - Качанава

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне арганізацыйнага камітэта Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" прайшло 27 красавіка пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Наталлі Качанавай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

У час пасяджэння былі разгледжаны вынікі правядзення кінафестывалю ў мінулым годзе, а таксама пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючага адбыцца кінафестывалю "Лістапад-2016".

Наталля Качанава адзначыла, што бягучы год аб'яўлены ў Беларусі Годам культуры, таксама ў 2016-м Беларусь адзначае 30-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС, 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны. "Хацелася б, каб рэпертуар, які будзе прадстаўлены на кінафестывалі, адлюстроўваў бы і гэтыя моманты", - падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

У 2015 годзе ў час кінафестывалю былі паказаны 184 фільмы з 60 краін. Найбольшай колькасцю фільмаў быў прадстаўлены кінематограф Беларусі (40 фільмаў), Францыі (36) і Расіі (18). Упершыню ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Ісландыя, В'етнам і Куба. У мінулым годзе таксама ўпершыню ў час кінафестывалю была арганізавана індустрыяльная пляцоўка, у рабоце якой удзельнічалі замежныя спецыялісты ў сферы кінабізнесу, што маюць вопыт у фестывальным руху, вытворчасці кінафільмаў, прыцягненні фінансавання.

Колькасць наведвальнікаў фестывалю ў 2015 годзе перасягнула 26 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі