Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Кінастудыя "Беларусьфільм" знаходзіцца на парозе рэформ - Карачэўскі

Культура 12.06.2018 | 15:51
Уладзімір Карачэўскі
Уладзімір Карачэўскі

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" знаходзіцца на парозе рэформ. Аб гэтым 11 чэрвеня заявіў журналістам генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай задачай Уладзімір Карачэўскі бачыць зрабіць работу кінастудыі эфектыўнай, для чаго трэба правесці структурныя змяненні, памяняць падыходы да творчага працэсу і працэсу рэалізацыі прадукцыі.

"Першыя тры месяцы мне давялося аналізаваць, вывучаць сітуацыю не толькі на кінастудыі, але і звязаную з кінавытворчасцю ў нашай краіне і ў суседніх дзяржавах. Кінагаліна - гэта не проста адзін з напрамкаў культуры. Я гляджу на праблемы кінастудыі комплексна. Стаяць пытанні аб тым, якая мадэль кінастудыі павінна быць у нашых умовах існавання? Будзем гаварыць шчыра, наш рынак вельмі маленькі, плацежаздольнасць не самая высокая. Для існавання кінавытворчасці патрэбна не толькі дзяржпадтрымка, але і падтрымка інвестараў, партнёраў, важны канчатковы вынік ад продажу кінафільмаў на рынак", - сказаў ён.

Сёння "Беларусьфільм" уяўляе сабой вялікую гаспадарку: вытворчыя плошчы ў цэнтры горада - пяць павільёнаў, дзе размяшчаюцца цэхі, склады, творчыя студыі; аўтабаза; Тэатр кінаакцёра і натурная пляцоўка за межамі горада плошчай 80 га, якую неабходна загрузіць работай, для чаго робяцца спробы зацікавіць партнёраў з Азіі, Заходняй і Усходняй Еўропы.

"Цяпер мы хочам зразумець, якой быць кінастудыі, якой павінна быць яе структура, за кошт чаго гэту велізарную гаспадарку ўтрымліваць і выпускаць фільмы, таму што эканамічная мадэль, якая існавала да гэтага, лічу, неэфектыўная", - сказаў Уладзімір Карачэўскі. Яна магла існаваць пры планавай эканоміцы, ва ўмовах, калі дзяржавай выдзяляюцца пэўныя сумы грошай, можна было спланаваць за год, а пры цяперашняй сістэме конкурсаў гэта больш складана.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі ў студзені-ліпені 2018 года Студзень-ліпень 2018 года (да студзеня-ліпеня 2017-га): ВУП - 104,4%, выпуск прадукцыі прамысловасці* - 107,5%, выпуск прадукцыі сельскай гаспадаркі - 106,1%, інвестыцыі ў асноўны капітал - 111,3%.