Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 чэрвеня 2021, 17:56

Кінастудыя "Беларусьфільм" пачала здымкі ігравога фільма "Полымя пад попелам"

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння стартавалі здымкі новага праекта Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" - васьмісерыйнага ігравога фільма пад рабочай назвай "Полымя пад попелам". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алёна Астаповіч.

Гэты праект "Беларусьфільм" рэалізуе сумесна з Міністэрствам абароны. У якасці кансультантаў у працэсе падрыхтоўкі да здымак выступалі вядучыя спецыялісты Супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл.

"Падзеі фільма ахопліваюць два часавыя перыяды. Першы з іх - пасляваенны. У 1945 годзе маладыя юнакі і дзяўчаты ўступаюць у рады дабравольцаў "Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву" і займаюцца размініраваннем Мінска і наваколля для таго, каб унесці свой уклад у пабудову мірнага жыцця ў Беларусі, - расказалі ў прэс-службе. - Паралельна ў стужцы разгортваецца і сучасная сюжэтная лінія: унук аднаго з юных размінёраў служыць у Супрацьмінным цэнтры і займаецца гуманітарным размініраваннем - як і дзед, прадаўжае вызваляць тэрыторыю краіны ад выбухованебяспечных прадметаў, якія дагэтуль знаходзяцца ў зямлі".

Паводле задумы стваральнікаў, карціна раскажа гледачам не толькі пра рэальныя гістарычныя падзеі пасляваеннага жыцця беларусаў, але і пра тое, якая маштабная работа па гуманітарным размініраванні тэрыторыі нашай краіны ад выбухованебяспечных прадметаў, што засталіся з часоў ВАВ, праводзіцца беларускімі ваеннымі цяпер.

Аўтары сцэнарыя - Юлія Ляшко і Людміла Перагудава, кінарэжысёр-пастаноўшчык - Іван Паўлаў, кінааператар-пастаноўшчык - Вячаслаў Дунаеў, мастак-пастаноўшчык - Уладзімір Царыковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі