Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 ліпеня 2016, 20:00

Кінапаказ аб асобах у беларускай культуры арганізуе Нацыянальны мастацкі музей

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінапаказ аб асобах у беларускай культуры арганізуе Нацыянальны мастацкі музей, паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта.

"Свабодны кінапаказ" 28 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі раскажа пра герояў нашага часу, чыімі дасягненнямі можна і трэба ганарыцца - вучоных, спартсменаў, мастакоў, артыстаў і грамадскіх дзеячаў. Паказ стане першым з серыі бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў у падтрымку выставы "Свабодны музей: гарадскія легенды", якая адкрылася ў Мінску на плошчы Свабоды месяц таму. Як паведамлялася, выстава партрэтаў мінчан, якія пакінулі ў гісторыі горада яркі след, будзе працаваць да канца верасня.

Паводле задумы арганізатараў, кінапаказ азнаёміць гледачоў з мінчанамі, якія з'яўляюцца своеасаблівымі архітэктарамі беларускай культуры. Так, запланаваны да дэманстрацыі фільмы пра беларускага "Адысея" і ўсходазнаўца Іосіфа Гашкевіча, кампазітара заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Андрэя Мдывані, вучонага з сусветным імем Сяргея Жданка, яркую самабытную мастачку Алёну Кіш, салістку Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Аксану Волкаву, беларускую спявачку, лідара музычнага калектыву "Сярэбранае вяселле" Святлану Залескую-Бень і іншых.

Уваход на кінапаказ вольны. Праект "Свабодны музей: гарадскія легенды" рэалізуюць камунікацыйнае агенцтва "Культпрасвет" сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Генеральны партнёр - ААТ "Лідскае піва".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі