Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2018, 10:49

Кінакрытыкі пачалі галасаванне за будучых лаўрэатаў "Оскара"

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША кінакрытыкі пачалі галасаванне за будучых лаўрэатаў "Оскара", паведамляюць інфармагенцтвы.

"Оскар" уручаецца ў 24 катэгорыях. У гэтым годзе на перамогу ў катэгорыі "Лепшы фільм" прэтэндуюць дзевяць кінакарцін: "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры", "Прывідная нітка", "Сакрэтнае дасье", "Цёмныя часы", "Заві мяне сваім імем", "Прэч" , "Лэдзі Бёрд", "Дзюнкерк", "Форма вады".

Галасаванне будзе доўжыцца тыдзень. У гэтым годзе кінакрытыкі яшчэ могуць аддаць свой голас як з дапамогай звычайнага папяровага бюлетэня, так і праз інтэрнэт. У 2019 годзе прадугледжана толькі анлайн-галасаванне.

Уручэнне прэстыжнай кінапрэміі пройдзе 4 сакавіка ў Лос-Анджэлесе. Вядучым 90-й па ліку цырымоніі стане комік Джымі Кімел.

Напярэдадні, 19 лютага, была ўручана галоўная кінаўзнагарода Вялікабрытаніі. Прэмію BAFTA ў намінацыі "Лепшы фільм" атрымала драма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі