Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 кастрычніка 2021, 11:42

Казахскаму гледачу прадставілі беларускі кінематограф і жывапіс

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насычаная і разнастайная праграма мерапрыемстваў арганізавана ў Дні культуры Беларусі ў Казахстане, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Прэзентацыяй гістарычнага фільма "Лёс дыверсанта" адкрыліся Дні кіно. Беларускі кінематограф прадстаўлены мастацкімі, дакументальнымі і анімацыйнымі фільмамі.

Напярэдадні, 2 кастрычніка, адкрылася выстава жывапісу "Сучасная Беларусь вачамі маладых мастакоў". "Выставачны праект паказвае хараство і непаўторнасць, каларыт і асаблівасць усіх куткоў нашай зямлі", - адзначылі ў Міністэрстве культуры.

У канцэртнай зале "Казахстан" прайшоў гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Акрамя таго, адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Казахстане.

У Казахстане дзейнічаюць 13 грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і культурных цэнтраў беларусаў, якія папулярызуюць нацыянальную культуру, захоўваюць традыцыі, звычаі, абрады, арганізуюць святы і культурныя мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі