Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 кастрычніка 2018, 17:32

Карціну Рэмбранта "Начны дазор" адрэстаўрыруюць у прамым эфіры

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аматары мастацтва змогуць прасачыць за рэстаўрацыяй шэдэўра Рэмбранта "Начны дазор" у музеі і ў прамым эфіры. Аб гэтым паведамляе брытанская газета The Guardian.

Карціна "Начны дазор", якая з'яўляецца часткай экспазіцыі музея Рэйксмюсеум у Амстэрдаме, будзе адрэстаўрыравана на вачах у публікі, сказаў генеральны дырэктар музея Така Дыбітс. За працэсам рэстаўрацыі можна будзе назіраць як з дапамогай інтэрнэт-трансляцыі, так і непасрэнда ў час наведвання музея.

Рэстаўрацыя "Начнога дазору" прадоўжыцца некалькі гадоў і будзе каштаваць мільёны еўра. "Паколькі гэта карціна мае вялікую значнасць і яе хочуць убачыць вельмі многія, нам здаецца, што яна павінна быць даступна публіцы нават у час таго, як мы займаемся рэстаўрацыйнымі работамі", - адзначыў Така Дыбітс.

Карціна Рэмбрандта "Начны дазор" у XX стагоддзі тры разы зведвала акты вандалізму: двойчы яе рэзалі нажом і адзін раз аблівалі сернай кіслатой. Пасля ўсіх нападзенняў карціну скрупулёзна аднаўлялі. Цяпер жа карціна пачала выцвітаць, з-за чаго і спатрэбілася чарговая рэстаўрацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі