Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 мая 2018, 14:15

Канцэрт лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі пройдзе 6 мая

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі пройдзе 6 мая ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле адукацыйных праектаў і сувязей з грамадскасцю ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".

Сцэна музычнага тэатра аб'яднае выдатных прадстаўнікоў новага пакалення беларускай культуры. Пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў і фестываляў - фартэпіянны дуэт Настассі і Дар'і Лукашэнкаў, Руслан Асланаў, Хелена Мерааі, Вера Шпакоўская, Канстанцін Геронік, Алёна Клімовіч і іншыя, - якія ўжо атрымалі вядомасць у Беларусі і за мяжой, падзеляцца ў гэты вечар сваім унікальным талентам і прадставяць усё багацце напрамкаў мастацтва: інструментальнае выкананне, вакал, сучасную харэаграфію, пантаміму і цыркавыя нумары.

Выступленні салістаў будзе суправаджаць сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра пад кіраўніцтвам дырыжора Мікалая Макарэвіча.

Эстрадны канцэрт з удзелам лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі стане яркай і запамінальнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, старшыня савета спецыяльнага фонду Кацярына Дулава, педагогі таленавітай моладзі, лаўрэаты спецыяльнага фонду розных гадоў, ганаровыя госці.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі - унікальная сістэма дапамогі маладым прадстаўнікам беларускага мастацтва. З 1996 па 2018 гады звання лаўрэата, стыпендыята і дыпламанта спецыяльнага фонду ўдастоены 2624 чалавекі і 195 калектываў. Большасць з іх сталі майстрамі выканальніцкага, інструментальнага, выяўленчага і іншых відаў мастацтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі