Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 чэрвеня 2018, 19:25

Камедыю "Я крочу па Маскве" пакажуць у Мінску ў час кінасеанса пад адкрытым небам 9 чэрвеня

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кінасеансы пад адкрытым небам будуць праходзіць па суботах у Мінску на тэрыторыі Верхняга горада, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Праект Open air CINEMA стартуе 9 чэрвеня, першай у рамках свята "Дзень шматнацыянальнай Расіі" будзе паказана савецкая лірычная камедыя рэжысёра Георгія Данэлія "Я крочу па Маскве". Фільм расказвае пра незабыўныя прыгоды мантажніка Валодзі з Сібіры, які спыніўся праездам у Маскве, і яго новых прыяцеляў.

Кінакарціны розных жанраў будуць дэманстравацца штотыднёва ўвечары ў дворыку атэля "Манастырскі". Уваход свабодны, пачатак у 21.30.

Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі