Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Калекцыя факсімільнага выдання Скарыны перададзена бібліятэцы першага Прэзідэнта Казахстана

Культура 26.12.2017 | 20:01
Фота пасольства Беларусі ў Казахстане
Фота пасольства Беларусі ў Казахстане

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калекцыя факсімільнага выдання беларускага першадрукара Францыска Скарыны перададзена сёння ў Астане бібліятэцы першага Прэзідэнта Казахстана, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.

У час цырымоніі перадачы ў "Назарбаеў Цэнтры" намеснік дырэктара бібліятэкі Амірхан Рахімжанаў падкрэсліў, што "факсімільнае перавыданне прац беларускага першадрукара - дар сапраўды бясцэнны, які дастойна характарызуе ўсебаковае супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне, што склалася паміж дзвюма краінамі і народамі".

У сваю чаргу пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў расказаў, як адзначалася 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Ён асабліва адзначыў ролю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў культурна-асветнай дзейнасці і развіцці нацыянальнай мовы, арганізацыі юбілейных мерапрыемстваў. Дыпламат праінфармаваў таксама аб развіцці двухбаковага культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам.

Мерапрыемства арганізавана пасольствам сумесна з бібліятэкай і музеем першага Прэзідэнта Казахстана і прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам. Калекцыя кніг прадастаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. На цырымоніі прысутнічалі кіраўнікі дыпламатычных місій замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Казахстане, вучоныя-бібліёграфы, прадстаўнікі дзелавых колаў, творчай інтэлігенцыі, беларускай дыяспары, навучэнцы ВНУ, журналісты.

Уручэнне кніг беларускага першадрукара Францыска Скарыны - гэта другі праект, які рэалізуецца ў гэтым годзе пасольствам Беларусі з бібліятэкай і музеем першага Прэзідэнта Казахстана. У лістападзе ў музеі адбылася выстава "Палацава-паркавы комплекс Нясвіж - здабытак сусветнай культуры".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.