Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 верасня 2017, 17:56

Калекцыя этнаграфічных прадметаў Беларусі перададзена Нацмузею Казахстана

1 верасня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Калекцыя этнаграфічных прадметаў Беларусі перададзена Нацыянальнаму музею Казахстана кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталляй Качанавай.

"Мне сёння выпала магчымасць перадаць калекцыю прадметаў этнаграфіі і побыту Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь для дэманстрацыі ў Нацыянальным музеі Рэспублікі Казахстан. Гэта нацыянальны беларускі жаночы касцюм, тут прадстаўлены ручнікі, якія выкарыстоўваліся пры правядзенні традыцыйных мерапрыемстваў не толькі як прадметы побыту, а пры правядзенні вясельных цырымоній, таксама прадстаўлены прадметы керамікі, ткацтва", - адзначыла Наталля Качанава.

Яна дадала, што гэтыя прадметы дадуць магчымасць жыхарам Казахстана і гасцям лепш зразумець гісторыю Беларусі.

В.а. дырэктара Нацыянальнага музея Казахстана Леанід Кочатаў падзякаваў беларускаму боку за перададзеную калекцыю.

Візіт у Казахстан кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта праходзіць 31 жніўня - 1 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі