Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лістапада 2017, 15:12

Юныя вакалісты з сямі краін стануць удзельнікамі конкурсу ў Наваполацку

8 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Юныя вакалісты з сямі краін 18-19 лістапада прымуць удзел у міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" ў Наваполацку, паведамілі БЕЛТА ў Наваполацкім гарвыканкаме.

На адборачныя туры песеннага спаборніцтва паступіла больш за 120 заявак, у выніку на сцэну выйдуць 56 вакалістаў. Гэта дзеці з Беларусі, Расіі, Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі і Румыніі. Яны будуць спаборнічаць у трох узроставых катэгорыях: ад 8 да 10 гадоў; ад 11 да 13 гадоў; ад 14 да 16 гадоў. Выступленні пройдуць у Палацы культуры ААТ "Нафтан".

Міжнароднае журы конкурсу ўзначаліць заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева. У складзе судзейскай калегіі педагогі па вокале, кампазітары і деячы мастацтваў з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Украіны.

Ідэя правядзення ў Наваполацку фестывалю для таленавітых дзяцей і падлеткаў нарадзілася ў 1994 годзе. Спачатку конкурс праводзіўся штогадова, потым ператварыўся ў біенале. Пры гэтым з 2003 года было зацішша, адрадзіўся "Халі-Хало" ў 2011 годзе. Спаборніцтва праводзіцца ў мэтах раскрыцця і падтрымкі таленавітых юных выканаўцаў, садзейнічання творчаму развіццю і выканальніцкаму майстэрству дзяцей і моладзі, папулярызацыі дзіцячай музычнай творчасці, выхавання мастацкага густу, адраджэння лепшых традыцый эстраднага жанру, пазіцыянавання дзіцячай вакальнай творчасці як неад'емнай часткі культуры Беларусі, абмену творчымі ідэямі і практычным вопытам.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Наваполацкі гарвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі