Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 верасня 2018, 16:25

Юбілей Ігара Лучанка адзначылі ў Маскве канцэртам "Песняроў" і выстаўкай

20 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Канцэртам Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" і выстаўкай адзначылі 80-гадовы юбілей народнага артыста Беларусі і СССР Ігара Лучанка ў Маскве ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Без песень Лучанка сёння немагчыма ўявіць музычнае жыццё нашай краіны, - сказаў, адкрываючы вечар, старшы саветнік, начальнік дзелавога і культурнага комплексу Васіль Чэрнік. - Яго творы кранаюць самыя патаемныя струны сэрца, абуджаюць дабро і любоў. Такім жамчужынам яго песеннай лірыкі, як "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць", "Вераніка", "Верасы", "Мой родны кут" ужо больш за трыццаць гадоў, а яны як і раней гучаць са сцэны, уваходзяць у кожны дом. Песні кампазітара праслаўляюць сям'ю, бацькоўскі дом, любімую Радзіму".

Незабыўныя хіты вядомага беларускага кампазітара прагучалі ў Маскве ў выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". Шматлікімі "брава", "біс", працяглымі апладысментамі віталі гледачы выступленне артыстаў.

Спецыяльна да гэтай падзеі Нацыянальны гістарычны музей Беларусі падрыхтаваў выстаўку, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху кампазітара. Госці дыпмісіі азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі, фатаграфіямі, віншаваннямі, узнагародамі, а таксама асабістымі рэчамі Ігара Лучанка.

З прывітальным словам да гасцей пасольства па відэасувязі звярнуўся і сам юбіляр. Ён падзякаваў беларусам і расіянам за вернасць братэрству, дружбе, любові да музыкі і Айчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі