Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 жніўня 2017, 17:55

Індыя зацікаўлена шырэй прадставіць у Беларусі свае традыцыі і культуру

14 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя зацікаўлена шырэй прадставіць у Беларусі свае традыцыі і культуру. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён звярнуў увагу, што гэты год з'яўляецца юбілейным - Беларусь і Індыя ў бягучым годзе адзначаюць 25-годдзе дыпламатычных адносін. Да гэтага юбілею быў прымеркаваны візіт дэлегацыі беларускіх мастакоў у індыйскія гарады, па выніках якога яны стварылі творы.

На 27 жніўня запланавана свята індыйскай культуры ў Мінску, якое пройдзе ў Верхнім горадзе. На мерапрыемстве выступіць індыйскі танцавальны калектыў, будуць прадстаўлены традыцыі гэтай краіны, у прыватнасці, індыйская вясельная цырымонія. Пасол таксама падкрэсліў, што ў Беларусі штогод адзначаецца Міжнародны дзень ёгі, які прыцягвае ўсё большую колькасць удзельнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі