Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 верасня 2016, 09:44

"Харошкі" рыхтуюцца да вялікага еўрапейскага турнэ

22 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" рыхтуецца да вялікага еўрапейскага турнэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар ансамбля Павел Жураўлёў.

Гастролі запланаваны на пачатак будучага года, іх маршрут будзе ўключаць у сябе Маскву, Берлін, Парыж, Варшаву, Прагу, Браціславу, Любляну і іншыя еўрапейскія сталіцы. Спецыяльна да гэтай паездкі калектыў рыхтуе новую праграму пад рабочай назвай "Кліч продкаў". У яе ўвойдуць нумары, створаныя на аснове музыкі і танцаў самых розных эпох: ад глыбокай старажытнасці да XX стагоддзя.

Фрагменты гэтай праграмы былі прадстаўлены 21 верасня на канцэрце ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, прысвечаным юбілею заснавальніка і нязменнага кіраўніка ансамбля Валянціны Гаявой. Прывезлі ў расійскую сталіцу "Харошкі" і найлепшыя нумары са свайго залатога фонду.

Жамчужынай харэаграфіі назваў ансамбль Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка. "Шмат-шмат гадоў калектыў нясе дабро гледачу. Яго ведаюць не толькі ў многіх кутках Расіі і Беларусі, але і далёка за іх межамі", - сказаў дыпламат.

Канцэртную праграму "Харошак" у Маскве дапоўнілі аўтарская выстаўка карцін і касцюмаў, створаных Аляксеем Гаявым і Юрыем Піскуновым, а таксама дэфіле гістарычных касцюмаў розных эпох.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі