Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лютага 2017, 17:37

Група NAVIBAND у якасці госця выступіць на ўкраінскім нацыянальным адборы на "Еўрабачанне-2017"

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017" - група NAVIBAND - выступіць як спецыяльны госць на ўкраінскім нацыянальным адборы ў Кіеве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Запрашэнне выступіць на канцэрце нацыянальнага адборачнага тура краіны-суседкі і адначасова краіны-гаспадыні цяперашняга міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне" Белтэлерадыёкампанія атрымала ад украінскіх калег - арганізатараў адбору.

Беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" спяюць сваю конкурсную кампазіцыю "Гісторыя маёго жыцця". Дарэчы, Украіна будзе галасаваць за ўдзельнікаў другога паўфіналу, у ліку якіх і беларуская група NAVIBAND.

У час паездкі ва Украіну 3-5 лютага Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук змогуць сустрэцца з прадстаўнікамі друкаваных і электронных СМІ, адказаць на іх пытанні, а таксама стануць гасцямі эфіру папулярных радыёстанцый.

Беларусь - адна з першых краін - удзельніц "Еўрабачання", якія вызначыліся з выбарам свайго прадстаўніка на конкурсе. Гэта дасць магчымасць групе NAVIBAND выступіць на нацыянальных адборах у іншых краінах, а таксама на традыцыйных еўравізійных вечарынах, каб прэзентаваць конкурсную песню як мага большай колькасці еўрапейскай публікі.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая. Усяго ў гэтым годзе ў песенным форуме прымуць удзел 43 краіны.

Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі