Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 жніўня 2016, 09:06

Група "Дразды" дасць дабрачынны канцэрт на глыбіні 420 м пад зямлёй

23 жніўня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Беларуская група "Дразды" дасць дабрачынны канцэрт на глыбіні 420 м пад зямлёй, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Канцэрт "У глыбіні калійных руд" адбудзецца 27 жніўня ў салігорскіх шахтах, а атрыманыя ад незвычайнага выступлення грошы будуць накіраваны на дапамогу дзецям. Сертыфікат на агульную суму ўсіх сабраных сродкаў будзе ўручаны дырэктару Беларускага дзіцячага хоспіса ў час канцэрта.

Артысты спяюць свае хіты, а таксама песні з новага альбома, над якім працуюць цяпер.

Госці змогуць спусціцца ў шахты, прагуляцца па падземных галерэях, пракладзеных у масіве калійнай і каменнай солі, і трапіць у непаўторны мікраклімат, напоўнены музыкай і добрым настроем.

Арганізатары адзначаюць, што колькасць чалавек на мерапрыемстве абмежавана - яго змогуць наведаць не больш як 40 гледачоў.

Група "Дразды" ў мінулым годзе адзначыла дзесяцігадовы юбілей і падарыла слухачам альбом "Шчасце". У багажы калектыву 4 студыйныя альбомы, 13 відэакліпаў і перамога ў конкурсе маладых выканаўцаў "5 зорак" у Сочы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі