Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 ліпеня 2017, 11:59

Група Depeche Mode назвала дату мінскага канцэрта

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт Depeche Mode ў Мінску ўсё ж адбудзецца, шоу перанесена на 13 лютага 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на старонцы групы ў Facebook, паведамляе БЕЛТА.

"Depeche Mode рады паведаміць аб тым, што шоу, першапачаткова запланаванае на ліпень 2017 года, перанесена на 13 лютага 2018-га. Група з нецярпеннем чакае вяртання ў Мінск і новай магчымасці сыграць для беларускіх фанатаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, канцэрт Depeche Mode павінен быў адбыцца ў Мінску 17 ліпеня, але быў адменены з-за хваробы саліста. Ён быў шпіталізаваны ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе яму аказалі неабходную меддапамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі